Меню

Для награждения не бывает выходных! Сегодня поздравляли тысячника из «Занарочанского»

Для награждения не бывает выходных! Сегодня поздравляли тысячника из «Занарочанского»
Добавить в список предпочитаемых источников Google

Ва ўзнагароджванняў не бывае выхадных! Сёння свайго героя знайшла яшчэ адна зорка тысячніка.

Віншаванні камбайнер ААТ «Занарачанскі» Яраслаў Вяршыла прымаў на полі ААТ «Свір-агра» за вёскай Альшэва.

— Тысячу тон намалаціў яшчэ ў сваёй гаспадарцы, – расказаў мужчына. – Жніво ў нас завяршылася, і мяне накіравалі сюды. Тут ужо больш за сто тон намалаціў. Два дні працаваў блізка ад дому (ля Старлыг ёсць палі «Свір-агра»), а сёння пераехалі на незнаёмую ніву. Але ў гэтых мясцінах я быў і перш – як у Камарове ў ліцэі вучыўся. Тут тады дарогу новую будавалі, а мы газон сеялі і раўнялі.

Узнагароду перадавіку ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Марозаў.

— Ад сябе і ад ўсяго райвыканкама віншую Яраслава Станіслававіча з залічэннем у клуб тысячнікаў, – сказаў ён. – Жадаю моцнага здароўя і каб тэхніка ніколі не падводзіла. Вядома, жніво сёлета няпростае праз ападкі. Але абедзве вашы гаспадаркі – «Свір-агра» і «Занарачанскі» – добра спрацавалі ў гэтым няпростым годзе, сур’ёзны ўраджай узялі.

Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота і відэа аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59