Здесь храм стоял…
Едучы па шашы Багушэўск – Сянно – Лепель – Мядзел у бок нашага райцэнтра, неўзабаве пасля гулеўскага скрыжавання па правым баку заўважаеш узгорак з крыжам.
Ва ўрочышчы Весялуха даўней стаяў храм, які ў розныя часы належаў розным хрысціянскім канфесіям. Як выглядаў і якім яго было наваколле больш за сто гадоў таму, расказвае архіўны дакумент часоў Першай сусветнай вайны – «Матэрыялы 43 пешай Калужскай дружыны для складання «Альбома магіл рускіх воінаў». Бо ў 1916 годзе ў гэтых мясцінах «Павшие смертию храбрых наши скромные герои Дыдевич Митрофан, Экбаум Андрес и Шпак Даниил нашли себе вчера 4 августа сего года место вечнаго упокоения на погосте церкви дер. Веселухи (у самаго храма)».
Паводле плана мясцовасці, храм у той час быў праваслаўны, вакол яго размяшчаліся праваслаўныя могілкі. У цэлым мясцовасць пазнавальная, а вось дарогі тады праходзілі некалькі па-іншаму. Ёсць на плане і вытлумачальныя рэаліямі ваеннага часу недакладнасці: замест «Бакачы» напісана «Багачы», а замест «Гулі» – «Гуры».
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота забяспечаны Святаславам ГАЎРЫСАМ