Мядельчанин Павел Берняк стал лауреатом гранд-премии спецфонда Президента. Да, снова

Другой гранд-прэміяй з уручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў» адзначаны мядзяльчанін Павел БЯРНЯК.
Яго ўзнагародзілі як пераможца ХХХІ Міжнароднай алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэтаў (Балгарыя, 2024 год). Павел – студэнт трэцяга курса БДУ, выпускнік гімназіі Мядзела. Летась яго ўзнагароджвалі Першай гранд-прэміяй як пераможца аналагічнай алімпіяды 2023 года.
…Пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў прысуджана 26 гранд-прэмій, а пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў – 217 спецыяльных прэмій. За асаблівы ўнёсак у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджаны 21 педагог. Прэзідэнцкія стыпендыі прызначаны 173-м студэнтам і курсантам. Усяго на гэтыя мэты выдаткуюць больш за 680 тыс. рублёў. Адпаведнае рашэнне савета спецфонду зацверджана распараджэннем кіраўніка дзяржавы.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара
Рекомендуем




