Меню

В детском саду № 2 Мяделя состоялся спортивный праздник

У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» у дзіцячым саду № 2 Мядзела адбылося сапраўднае спартыўнае свята, у якім прынялі ўдзел дзве каманды – бацькоў «Полымя» і дзяцей «Іскрынка».

–        Пажарныя – гэта людзі, якія перамагаюць агонь, выратоўваюць людзей, якія трапілі ў бяду. Як вы думаеце, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства вядучы, – якімі якасцямі павінны валодаць пажарныя?

–        Моцныя, спрытныя, смелыя, адважныя, – пасыпаліся адказы.

–        Правільна. А яшчэ пажарныя павінны быць асцярожнымі і ўважлівымі. Менавіта сёння вы пабываеце на нашым свяце ў ролі пажарных-ратавальнікаў.

Першым выпрабаваннем стаў тэарэтычны конкурс, падчас якога ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Што патрэбна ведаць аб пажары». Затым «вызывалі ратавальнікаў па нумары 101», «збіраліся на пажар», «ехалі на дапамогу», «выратоўвалі пацярпелых і тушылі пажар», а напрыканцы, патушыўшы пажар, «скручвалі пажарныя рукавы».

Прыемным момантам конкурсу «Тата, мама, мы – у бяспецы моцныя» стала падвядзенне вынікаў, дзе не было прайграўшых, а толькі пераможцы і, канечне ж уручэнне падарункаў ад вогнетушыцеля Сёмы, старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння РАНС Ірына Карапецян.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59