В Мяделе работает «Трудовой спецназ»
На добраўпарадкаванні райцэнтра заняты хлопцы і дзяўчаты з лагера працы і адпачынку «Юнацтва» Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.
– Атрад наш называецца «Працоўны спецназ», у ім вучні 7, 8 і 9 класаў, – расказвае выхавальнік Андрэй Красоўскі. – У нас у атрадзе 20 чалавек, дзве брыгады — другая з выхавальнікам Андрэем Янчанкам стараецца ў іншым месцы. Дзеці працуюць па 4 гадзіны ўдзень да абеду. А пасля яго ў нас мерапрыемствы розныя: забаўляльныя, пазнавальныя…