Мядельчане проиграли команде из Минского района в чемпионате области

У шостым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе (рэгіянальны этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі) «Юнацтва» з Мядзела гуляла з камандай «Ураджайная» з Мінскага раёна. Як і заўжды, мядзельскія футбалісты матч праводзілі на выездзе.
Гульня з суседам па табліцы скончылася паражэннем мядзельскай каманды 1:3.
Адпаведна пасля шасці тураў палажэнне «Юнацтва» ў турнірнай табліцы групы «С» не змянілася — каманда займае апошняе месца.
Рекомендуем


