Меню

Посмотрели, как голосуют в Кривичах

Посмотрели, как голосуют в Кривичах

У фае Крывіцкага Дома культуры шматлюдна. Але ж хутчэй у залу, дзе і праходзіць галасаванне.

Толькі што прыняла ўдзел у выбарах член Маладзёжнага парламенту пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Марыя Лётка.

Марыя Лётка. Фота ўчастковай камісіі

А вось апускае бюлетэнь у урну Іван Ціхановіч.

Іван Ціхановіч

– Жыву недалёка, на Савецкай вуліцы, – кажа Іван Эдуардавіч, – гэта паўгадзіны ходу. Прыйшоў у асноўны дзень галасавання: нічога іншага на сёння не планаваў, а ў выбарах удзельнічаю заўсёды.

Мікалай і Ганна Бяляевы завіталі на ўчастак з усімі дзецьмі – а гэта Вячаслаў, Маргарыта і Кацярына.

– У выбарах і рэферэндумах удзельнічаем пастаянна, лічым гэта сваім абавязкам, – расказала Ганна Казіміраўна. – У Крывічах жывём пяты год, адпаведна, тут галасуем ужо трэці раз. Заўсёды бяром з сабой дзяцей. Каб з маленства ведалі, як праходзяць выбары, разумелі важнасць удзелу ў іх.

* * *

Многія, прагаласаваўшы, ідуць паглядзець выставы і канцэрт.

Ды і нешта смачнае набыць: «Аблкаапгандаль» разгарнуў на ўчастку выязны гандаль.

* * *

На ўчастку святочна і спакойна.

Старшыня камісіі Інэса Лётка

– Усё праходзіць у рабочым рэжыме, – пацвярджае мае назіранні старшыня камісіі Інэса Лётка. – З самай раніцы выбаршчыкаў было мала, зараз, самі бачыце, пайшлі досыць актыўна. Многія пажадалі прагаласаваць дома – да іх паехалі члены камісіі. Спадзяёмся, што ўдзел у выбарах прымуць усе ўнесеныя ў спісы. Маладым людзям, якія галасуюць упершыню (такіх у нас шэсць) уручаем падарункі.  

Святлана Сіняўская вылучана назіральнікам за выбарамі ад Беларускага фонду міру.

Святлана Сіняўская

– Парушэнняў выбарчага заканадаўства не зафіксавана, – паведамляе яна. – І ўвогуле ўражанні станоўчыя. Бо людзі ідуць сем’ямі, з дзеткамі. Паказваюць, як усё адбываецца, малыя апускаюць бюлетэні ў урну. Радуюся за нашы сем’і, за тое, што яны выхоўваюць годных выбаршчыкаў.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Фота аўтара і ўчастковай камісіі

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59