Последний звонок прозвучал для выпускников Мядельской СШ №1 имени Владимира Дубовки
Які і па ўсёй краіне, свята апошняга званка для вучняў 9 і 11 класаў адбылося ў суботу ў Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Таксама завіталі на яго першакласнікі — за руку з выпускнікамі.
На свяце гучалі шчырыя пажаданні выпускнікам ад дарослых і першакласнікаў, і словы ў адказ.
Быў і традыцыйны вальс выпускнікоў, і ўручэнне кніг першакласнікам. І вось гучыць апошні званок — яго давалі адзінаццацікласнік Уладзіслаў Зайцаў і першакласніца Ксенія Лубнеўская.
Фота і відэа Аляксандра Высоцкага