Совершим осеннее путешествие в Комарово

Завітаем у вёску Камарова, што на Свіршчыне. Вёска славутая сядзібна-паркавым комплексам – помнікам архітэктуры, які найбольш поўна захаваўся ў рэгіёне.
Канчатковы выгляд сядзібы фармаваўся ў пачатку XX стагоддзя пры Хамінскіх. На сённяшні момант захаваліся сядзібны дом, флігелі, гаспадарчыя будынкі, пейзажны парк з дзвюма сажалкамі.
Парк гэты быў закладзены ў XVIII стагоддзі. І асабліва прыгожа тут восенню.












А вось і аднапавярховы сядзібны дом у стылі «мадэрн».


У парку маюцца яшчэ старадаўнія будынкі. Сярод іх колішнія афіцыня і рэкрэацыя.

А самы папулярным месцам у Камарове падалася крама – многія спяшаліся сюды за свежым хлебам і булачкамі, якія пякуць у мясцовай пякарні непадалёку.








Фота і відэа Аляксандра Высоцкага
Рекомендуем
