Две серебряные и одну бронзовую медали завоевали наши гребцы на республиканских соревнованиях
Чарговыя спаборніцтвы для каманды спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна прайшлі з 19 па 21 верасня ў Слоніме. Там адбыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы памяці алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Раманоўскага па веславанні на байдарках і каноэ.
Навучэнцы СДЮШАР заваявалі два сярэбраныя і адзін бронзавы медалі.
Максім Баркоўскі на байдарцы-адзіночцы заняў другое месца на дыстанцыі 200 метраў.
На гэткай жа дыстанцыі Дар’я Готко фінішавала другой. А на дыстанцыі 2000 метраў яна была трэцяй, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.