Меню

Команда Мядельского района стала победителем областных соревнований «Кожаный мяч»

Команда Мядельского района стала победителем областных соревнований «Кожаный мяч»

Каманда Мядзельскага раёна перамагла на абласных спаборніцтвах «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У турніры ўдзельнічалі хлопчыкі 2011–2012 гадоў нараджэння, а праходзіў ён з 20 па 22 мая ў Мар’інай Горцы.

Гулялі па кругавой сістэме. Каманда Мядельшчыны атрымала адзінае паражэнне – у гульні з прадстаўнікамі Маладзечанскага раёна з лікам 3:4. У астатніх матчах былі перамогі: супраць Любаньскага 5:2, Барысаўскага – 5:3, юных футбалістаў Стаўбцоўскага раёна абыгралі з вынікам 3:2, а Пухавіцкага – 5:2.

Дзякуючы перамозе на «вобласці», наша каманда выйшла ў фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў. Ён адбудзецца ў верасні.

У складзе нашай каманды гулялі вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, гімназіі, Мядельскай СШ №2 і Нарацкай СШ №2. Асабліва вызначыўся Іван Галімскі, які быў прызнаны лепшым нападаючым турніру.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59