Меню

В Княгинин придёт газ

В Княгинин придёт газ

Пра работу кааператыву “Княгінін Газ” расказвае яго старшыня Ігар КЛІМОВІЧ:

– Наш кааператыў зарэгістраваны ў 2014 годзе. Але на той час і ў Крывічах яшчэ газу не было. Рух пайшоў у 2022 годзе. Зараз у кааператыве 73 чалавекі. Заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве аб’екта вызначаны філіял Маладзечнагаз унітарнага прадпрыемства “Мінскаблгаз”. Дзякуючы падтрымцы старшыні аблвыканкама Аляксандра Турчына дадзены аб’ект уключаны ў пералік населеных пунктаў, якія належаць газіфікацыі ў бягучым годзе. Згодна з указам Прэзідэнта № 368 выдзелены сродкі на фінансаванне з бюджэту. Дзяржпадтрымка адчувальная: 70% – дапамога дзяржавы і 30% – сродкі членаў кааператыву. Увогуле нам выдзелена сёлета 795 тысяч рублёў – самая вялікая сума з усіх раёнаў вобласці. З іх 50% – з рэспубліканскага і 50% – з абласнога бюджэту. Усе грошы накіраваны заказчыку. Праект ужо ёсць. Зараз Маладзечнагаз праводзіць тэндар на выбар падраднай арганізацыі для будаўніцтва. Паралельна вядуцца работы па адводзе для гэтай мэты зямлі. Хачу падзякаваць за дапамогу ў вырашэнні гэтага няпростага пытання яшчэ старшыні абласнога Савета дэпутатаў Наталлі Якубіцкай, кіраўніцтву раёна, старшыні Княгінінскага сельвыканкама і начальніку раёна газазабеспячэння. Калі газ прыйдзе ў дамы вяскоўцаў, гэта будзе для людзей вялікае шчасце.

Запісала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59