В Мяделе проходит выставка художественной фотографии художника Игоря Ермакова

У Мядзельскім музеі народнай славы праходзіць выстава мастацкай фатаграфіі «Спыніся, імгненне» мастака Ігара Ермакова.
Тут экспануецца 36 фотакарцін. Іх можна падзяліць на некалькі серый: «Навакольны свет», «Беларуская вёска», «Горад», «Абстракцыя».
Наша даведка: Ігар Ермакоў нарадзіўся ў 1964 годзе ў Слуцку. Прафесійную адукацыю атрымаў на кафедры індустрыяльнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З’яўляецца адным з заснавальнікаў і арганізатараў выстаў сучаснага беларускага мастацтва ў Беларусі і Германіі, удзельнік рэспубліканскіх і групавых выстаў, у тым ліку ў Расіі, Германіі, Нідэрландах, Францыі, правёў шэраг персанальных выстаў у Мінску і Берліне. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Германіі, Італіі, Кітаі, Аўстрыі, Англіі.





Рекомендуем



