Меню

На Мядельщине снимали кино

Ноччу ў гумне ў Бакштах здымалі мастацкі фільм. З ААТ «Свір-агра», якому належыць гумно, кінематаграфісты заключылі адпаведную дамову.

Вытворчасцю фільма заняты расійская «Арк Пікчарс Студыя» і беларускае ТАА «Парасон Прадакшн». Здымкі вядуцца ў Расіі і Беларусі. Прадзюсар ТАА «Парасон Прадакшн» Юрый Іваноў расказаў:

  • Фільм «Выгоцкі. Вышэй за сонца» здымаецца па заказе Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі. Гэта поўнаметражная гістарычная стужка, расказвае пра 30-я гады мінулага стагоддзя. Галоўны герой – вядомы савецкі псіхолаг Леў Выгоцкі, які нарадзіўся ў Беларусі і памёр ад туберкулёзу ў Маскве. Ноччу ў гумне мы здымалі яго сны. Плануецца, фільм будзе ўдзельнічаць у фестывалях. Ну а ў кінатэатрах яго пакажуць не раней за 2025 год.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59