Меню

Международный диалог, бриллианты и победа в волейболе. Делегация из Минщины посетила Смоленск

Дэлегацыя Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі наведала з рабочым візітам горад Смаленск. У яе складзе былі два нашы землякі: загадчык аддзела фізкультурна-аздараўленчай работы НДЦ «Зубронак» Віталь Філіповіч і дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

– Паездка выдалася вельмі цікавай і насычанай, – падзяліўся Віталь Філіповіч. – У першы дзень адбыўся адкрыты міжнародны дыялог «Месца і роля прафсаюзаў у грамадстве» на базе Смаленскага абласнога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Потым наша дэлегацыя ўсклала кветкі да Вечнага агню ў скверы Памяці герояў.

На другі дзень адправіліся ў музей, дзе даведаліся пра гісторыю Смаленска, яго станаўленне і развіццё. Вельмі пазнавальнай аказалася экскурсія на аб’яднанне «Крышталь», дзе на свае вочы змаглі ўбачыць працэс вытворчасці брыльянтаў. І, вядома, усе чакалі вячэрняй праграмы – першых міжнародных прафсаюзных спартыўных спаборніцтваў па валейболе «Гульні міру і стварэння». Удзельнічалі тры каманды: наша, Смаленскай абласной арганізацыі і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі вытворчага аб’яднання «Крышталь».

Хлопцы з Міншчыны – пераможцы Рэспубліканскай спартакіяды па валейболе сярод работнікаў адукацыі і навукі. То мы не пакінулі шанцаў сапернікам і заваявалі запаветны кубак. На жаль, у сувязі з траўмай толькі на некалькі розыгрышаў выйшаў капітан каманды Андрэй Русак, аднак яго падтрымка адчувалася на пляцоўцы. Спадзяюся, што такія паездкі і абмен вопытам стануць традыцыйнымі.

– Смаленск – вельмі цікавы старадаўні горад. Заўважыў, што ён вельмі актыўна развіваецца, будуецца, – дадаў Андрэй Русак. – Запомнілася пешая экскурсія па горадзе: прыгожыя мультымедыйныя фантаны, помнік Васілію Цёркіну… Цікавым было наведванне музея «Смаленская крэпасць» – помніка рускага абарончага дойлідства, адной з найбуйнейшых крэпасцяў свету. Што тычыць спаборніцтваў, то наша каманда аб’ектыўна была мацнейшая. Абедзве гульні мы выйгралі з лікам 2:0 па партыях. Ад нашага імя хочам выказаць падзяку старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяне Апраніч. Яна аператыўна вырашала ўсе пытанні, ад чаго ўся дэлегацыя адчувала сябе вельмі камфортна.


Валейбалісты з Міншчыны перамаглі на першых міжнародных прафсаюзных спартыўных спаборніцтвах па валейболе «Гульні міру і стварэння»

Аляксандр ВЫСОЦКІ

Фота дэлегацыі абласной арганізацыі

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59