Рассказываем, когда пройдут Пасхальные богослужения в храмах района

У царкве Святой Жываначальнай Троіцы ў Мядзеле богаслужэнне адбудзецца ноччу з 19 на 20 красавіка (23.30–03.00).
У касцёле Маці Божай Шкаплернай райцэнтра 19 красавіка адбудзецца Літургія Велікоднай Вігіліі. Пачатак у 21 гадзіну. 20 красавіка – у нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана – адбудуцца набажэнствы з працэсіяй вакол касцёла ў 6, 11 і 13 гадзін.
Знаёмім з раскладам набажэнстваў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. У Вялікую суботу літургія Пасхальнай Вігіліі пачнецца ў 21.00. У Вялікдзень, у нядзелю, рэзурэкцыя – у 6.00.
У царкве Праабражэння Гасподняга ў Занарачы пасхальная служба пройдзе ў ноч з 19 на 20 красавіка. Пачатак – у суботу ў 23.30.
Службы пройдуць ноччу з 19 на 20 красавіка. У царкве святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў Слабадзе – з 23.30 да 2.30. У царкве Святой Жываначальнай Троіцы ў Мікасецку – з 23.30 да 3.00.
Касцёл Святога Мікалая ў Свіры:
— 19 красавіка (20.00–22.00),
— 20 красавіка (6.00–8.00).
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве:
— 19 красавіка (21.00–23.00),
— 20 красавіка (8.00–9.30).
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Засвіры:
— 19 красавіка (18.00–19.30),
— 20 красавіка (10.00–11.30).
У царкве святога прарока Іліі аграгарадка Нарач пасхальная служба пройдзе ноччу з 19 на 20 красавіка (23.30–03.00).
У касцёле Святога Андрэя Апостала ў Нарачы – 19 красавіка (21.00–23.30) і 20 красавіка (06.00–08.00, 12.00–13.00).
У храме Святой Жываначальнай Троіцы ў Крывічах Велікоднае богаслужэнне адбудзецца з 19 на 20 красавіка. Пачатак у 23.30.
У касцёле Святога Апостала Андрэя ў Крывічах 19 красавіка адбудзецца Літургія Велікоднай Вігіліі. Пачатак у 20 гадзін. 20 красавіка – у нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана – адбудзецца рэзурэкцыя з працэсіяй вакол касцёла. Пачатак у 8.30.
В храме Святой Живоначальной Троицы аг. Княгинин Пасхальное богослужение пройдет с 19 на 20 апреля. Начало в 23.30.
Костёл Матери Божьей Неустанной Помощи в Шеметово 19.04 — 20.00, 20.04 — 07.00.
Рекомендуем




