Юные читатели посетили библиотеку
Сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка наведалі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада №2 Мядзела. Для іх падрыхтавалі экалагічнае падарожжа «Лес, поўны цудаў».
А потым дзеці пайшлі ў чытальную залу. Там глядзелі часопісы пра прыроду, знаёміліся з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь.
– Мы з задавальненнем прыходзім у бібліятэку, – расказвае выхавальнік Святлана Марач. – Бяром кніжкі, чытаем, вяртаем і прыходзім за наступнымі. Прыносім падарункі: дзеці сваімі рукамі рабілі закладкі, малявалі малюнкі.