Меню

В Княгинине прошла церемония захоронения останков женщины-воина Первой мировой

У Княгініне сёння прайшла цырымонія пахавання астанкаў жанчыны-воіна Рускай імператарскай арміі часоў Першай сусветнай вайны.

Адшукалі іх так: пры правядзенні земляных работ у двары дома па вуліцы Маладзёжнай знайшлі астанкі, а таксама жалезны кацялок, фрагмент рамяня са спражкай воіна Рускай імператарскай арміі і казырок фуражкі. У выніку судова-медыцынскай экспертыза ўстанавіла, што астанкі належаць жанчыне ўзростам ад 22 да 25 гадоў.

Ля воінскіх пахаванняў на могілках у цэнтры вёскі сабраліся мясцовыя людзі, прыехалі прадстаўнікі ўлады, ваеннага камісарыята і Мядзельскага філіяла фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі», грамадскасці. Завітала і маладое пакаленне – вучні Княгінінскай, Нарацкай СШ №2, гімназіі Мядзела і з НДЦ «Зубраня».

Паніхіду па загінулай адслужыў настаяцель Княгінінскай царквы протаіерэй Канстанцін Яроміч.

Старшыня раённага савета дэпутатаў Антаніна Крыўко прыгадала падзеі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Мядзельшчыны і адзначыла:

– Успамінаючы падзеі векавой даўнасці, мы гаворым аб неабходнасці надзейнага забеспячэння міру на нашай зямлі, захавання памяці аб трагічных уроках гісторыі.

Выступіў і старшыня праўлення дабрачыннага культурна-гістарычнага Фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» Андрэй Аралін:

Ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Прайшла цырымонія пахавання астанкаў жанчыны-воіна, ёй аддалі воінскія ўшанаванні. Усклалі гірлянду і кветкі да магілы і помніка рускім салдатам.

Падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59