В ток-шоу рассказывали про Занарочь
На тэлеканале СТВ выйшаў чарговы выпуск ток-шоу «Да!Но…». На ім абмяркоўвалі тэму «Што такое «разумная вёска» і калі яна з’явіцца ў Беларусі».
У відэасюжэце ў пачатку праграмы паказвалі і аграгарадок Занарач, побач з якім працуюць ветраэнергетычныя ўстаноўкі, а на даху амбулаторыі размешчаны сонечныя батарэі.
То да абмеркавання тэмы сярод іншых экспертаў і гасцей запрасілі старшыню Занарацкага сельвыканкама Уладзіміра Зелянкевіча і намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Вікторыю Кумішча, якая да нядаўняга часу была дырэктарам Занарацкай сярэдняй школы.