Наши гребцы завоевали медали на республиканских соревнованиях
Каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна ўдзельнічала ў адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах на прызы заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера СССР, чэмпіёна свету Леаніда Дзеравянкі. Спаборнічалі ў веславанні на байдарках і каноэ юнакі і дзяўчаты 2010-2011 гадоў нараджэння і маладзейшыя.
Максім Баркоўскі на байдарцы-адзіночцы фінішаваў трэцім на дыстанцыі 500 метраў.
На байдарцы-двойцы на такой жа дыстанцыі Максім Баркоўскі і Ягор Раткевіч занялі другое месца, а на дыстанцыі 200 метраў яны ж былі трэцімі.
Ёсць поспех і на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 метраў. Трэцяе месца ў экіпажа, у складзе якога былі зноў жа былі два землякі – Максім і Ягор, і два юнакі з Жодзіна, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.