Меню

Мядельских милиционеров наградили за спасение двоих человек на пожаре

Паведамлялі, што нашы міліцыянеры выратавалі на пажары двух чалавек 1 жніўня ў Докшыцкім раёне. Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкама Іван Апанасевіч, старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Андрэй Кайко і курсант Магілёўскага інстытута МУС Андрэй Зенько былі там у камандзіроўцы.

А сёння часова выконваючы абавязкі начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаўрыленка завітаў уручыць ім узнагароды.

Пры гэтым адзначыў:

– Два чалавекі выратаваны дзякуючы чулым і адважным дзеянням. І тое рашэнне, якое прынялі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, яно было на той момант адзіна правільным. Калі б не заўважылі, не вывелі людзей, тыя б загінулі б 100% – медыцына, пацвердзіла гэта. Людзі заходзілі ў дом, не разумелі, наколькі там высокая тэмпература, наколькі там шмат дыму, непрыдатнае для дыхання асяроддзе. І, напэўна, у той момант вашы калегі пра гэта і не думалі, але на самой справе яны падвергнулі сябе небяспецы. Бо ў выніку высокіх тэмператур будаўнічыя канструкцыі парушаюць сваю апорную здольнасць, можа адбыцца абрушванне.

Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь па асабістым складзе за мужнасць і самаадданасць, якую праявілі пры выратаванні двух чалавек на пажары, Іван Апанасевіч, Андрэй Кайко і Андрэй Зенько ўзнагароджаны нагрудным знакам МНС «За адзнаку» другой ступені.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59