В ЦБУ «Белагропромбанка» открылась выставка-продажа «Пасхальный вернисаж»

Сёння ў Цэнтры банкаўскіх паслуг №537 у Мядзеле ААТ «Белаграпрамбанк» адкрылася выстава-продаж «Велікодны вернісаж». Арганізавана яна ў рамках дабрачыннага інклюзіўнага праекта банка «Мой свет у фарбах».
На выставе прадстаўлены творчыя работы наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага ТЦСАН. Тут і карціны з атласа, велікодныя кампазіцыі, пано і карціны са стужак у тэхніцы канзашы, сувеніры ў выглядзе падвесак, дэкараваныя ў тэхніцы дэкупаж, тапіярныя фігуры і кампазіцыі, дэкараваныя вянкі з лазы.

– У кожную работу гэтыя цудоўныя людзі ўклалі часцінку свайго сэрца і душы. І сёння яны дзеляцца з намі сваімі пачуццямі і эмоцыямі, паказваючы нам свет у найлепшых фарбах, – адзначыла начальнік цэнтра Юлія Спургяш. – Хацелася б падзякаваць усім, хто падтрымаў і прыйшоў на мерапрыемства. Гэта і намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жук, і былыя супрацоўнікі банка.
А аўтарам вырабаў Юлія Спургяш уручыла салодкія пачастункі.
Загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Дзіяна Блізнюк расказала пра сваіх падапечных, як яны стараліся над вырабамі.
– Наша работа накіраваная менавіта на тое, каб чалавеку не застацца аднаму, а выйсці ў грамадства, заявіць пра сябе і быць прызнаным у гэтым грамадстве, – паведаміла яна. – Нашы падапечныя з задавальненнем займаюцца ў гуртках і майстэрнях, якія арганізаваны ў аддзяленні. Кожны па-свойму захоплены нейкай асобнай тэхнікай, стварэннем творчых работ, якія перадаюць іх эмацыянальны стан. Мы вельмі рады, што мы можам дапамагчы ўвасобіць у жыццё іх ідэі і паказаць пры дапамозе такіх выстаў.
Прадстаўленыя на выставе работы можна набыць. Першыя наведвальнікі ўжо гэта і зрабілі. Але час палюбавацца і набыць работы яшчэ ёсць: працягнецца выстава да канца мая.
Наша даведка:
Праект банка «Мой свет у фарбах» рэалізуецца з 2021 года. Ён аб’ядноўвае розных людзей і вучыць іх сумесна дасягаць поспехаў у атмасферы сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення. Рэалізацыя праекта садзейнічае паляпшэнню развіцця унікальных граняў таленту асаблівых людзей, аказанню ім падтрымкі, стварэнню спрыяльных умоў для павышэння якасці іх жыцця і ўмоў для сацыялізацыі і адаптацыі.













Рекомендуем







