Отметили ветеранов труда, занятых на жатве
На жніве ў гаспадарках раёна сёлета заняты 11 ветэранаў працы. Стараюцца яны і на камбайнах, і аўтамабілях, і на дапрацоўцы збожжа.
Усіх наведалі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, уручылі падзякі і сувенір на памяць кожнаму.
Прымалі ўзнагароды Мікалай Мягкоў і Іосіф Варанец з НП «Нарачанскі», Уладзімір Цельпанаў з «Нарачанскай Нівы-2004», Юрый Шукеловіч («Свір-агра»), Сяргей Альховы і Мікалай Сіўчык з «МядзелАграсэрвіса», Дзмітрый Рэбушаў і Пётр Танана са «Слабадской зары», Аляксандр Малафей з «Занарачанскага», Аляксандр Апанасевіч і Міхаіл Дуброўскі з СХФ «Дзягілі», паведаміла адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук.