Размеры пособий на детей выросли
У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў лістападзе змяніліся з 01.11.2024 па 31.01.2025 і памеры аднаразовых дапамог сем’ям, у якіх з’явіліся на свет немаўляткі, а таксама штомесячных дапамог на дзяцей.
Так, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 4378,00 рубля, другога і наступнага — 6129,20 рубля. Жанчыны, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, атрымаюць аднаразова 437,80 рубля. Аднаразовая выплата сем’ям пры нараджэнні двух і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці — 875,60 рубля на кожнае немаўлятка.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года №7-З “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2017 года № 33-З, права на атрыманне дапамогі на дзяцей, старэйшых за тры гады, распаўсюджваецца на дзяцей з асобных катэгорый сем’яў і разглядаецца штогод пры звароце грамадзян з 1 студзеня бягучага года і ў іншых выпадках згодна з артыкулам 22 пункт 3.6. Так, сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце ад 3-х да 18 гадоў, назначаецца на яго 306,46 рубля штомесячна, а на дзіця, якое не з’яўляецца інвалідам, — адпаведна па 218,90 рубля. Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 год, у тым ліку I і II ступені страты здароўя, складае цяпер у месяц па 437,80 рубля; III і IV ступені страты здароўя на дзіця да трох гадоў — 437,80 рубля; III і IV ступені страты здароўя на дзіця, старэйшае за тры гады — 525,36 рубля. Дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3-х да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, — 306,46 рубля ў месяц, а на дзяцей ад 3-х да 18-ці з гэтай жа сям’і — па 218,90 рубля. Дапамогу ў размеры 218,90 рубля на кожнае дзіця, старэйшае за тры гады, атрымаюць штомесячна і сем’і, у якіх бацька (айчым) ці ўсынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную ці альтэрнатыўную службу. Такая ж сума выдзяляецца і на дзяцей, калі абое бацькоў — маці (мачыха), бацька (айчым) у поўнай сям’і альбо адзін з бацькоў (бацька ці маці) у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) — з’яўляюцца інвалідамі I альбо II групы, а таксама калі адзін з бацькоў (маці (мачаха) ці бацька (айчым)) у поўнай сям’і — інвалід I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3-х да 18-ці год у перыяд выхавання ў іх дзіцяці ва ўзросце да 3-х год складае 218,90 рубля.
С 01.08.2024 штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год: на першае дзіця (35% сярэднемесячнай зарплаты работнікаў рэспублікі) — 777,81 рубля, на другое і наступнае (40% сярэднемесячнай зарплаты работнікаў рэспублікі) — 888,92 рубля, на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох год (45% сярэднемесячнай зарплаты работнікаў рэспублікі) — 1000,04 рубля.
Напамінаем пра тое, што пры выкананні адпаведных умоў (пры занятасці бацькі (маці) і пры ўплаце абавязковых страхавых узносаў), права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем’яў, маюць маці (мачаха) ці бацька (айчым) у поўнай сям’і, маці (бацька) у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці (дзяцей), старэйшага (старэйшых) за тры гады, калі ў сям’і:
— выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 год;
— выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 год, інфікаванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;
— бацька (айчым) ці ўсынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную ці альтэрнатыўную службу;
— абое бацькоў (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і альбо маці (бацька) у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі I і II групы, а таксама калі адзін з бацькоў (маці (мачаха) ці бацька (айчым)) у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе за ім догляд і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтых пытаннях можна атрымаць у раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па тэлефонах: 27-2-48, 26-1-65, 25-6-89, а таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумары 40-0-47.
Заведующий сектора материально-бытового обеспечения и гендерных проблем управления Наталья Лепухова