Земляков наградили на совещании Главного управления по образованию Миноблисполкома
У Маладзечне прайшла нарада Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама. Яе тэма: «Аб падрыхтоўцы і выніках удзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2023/2024 навучальным годзе».
На нарадзе ўшанавалі педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і кіраўнікоў устаноў адукацыі.
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана дырэктар Крывіцкай сярэдняй школы Інэса Лётка. Падзяка аб’яўлена настаўніку фізічнай культуры i здароўя гэтай школы Уладзіміру Дземяшкевічу.
Адзначаны яны за дасягнутыя поспехі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу i падрыхтоўку пераможца рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2023/2024 навучальным годзе.
Нагадаем, выпускнік Крывіцкай СШ Сяргей Аксюта на алімпіядзе па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» заваяваў Дыплом ІІ ступені.