Состоялось заседание призывной комиссии

У пятніцу ў ваенным камісарыяце раёна прайшло чарговае пасяджэнне прызыўной камісіі.

– У гэты прызыў будзе адпраўлена для праходжання воінскай службы больш за трыццаць прызыўнікоў, – расказаў ваенны камісар раёна Віталій Якушаў. – Асноўныя воінскія часці, куды будуць накіраваны прызыўнікі, дыслацыруюцца ў Барысаве. У тым ліку – 72-гі гвардзейскі аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Таксама ў нас 17 красавіка будзе праведзена работа па адборы прызыўнікоў для праходжання воінскай службы ў органах пагранічнай службы.
Па чарзе заходзілі юнакі ў памяшканне. Віталій Якушаў распытваў іх пра адукацыю і месца працы, ці ёсць пытанні да ўрачоў або сямейна-бытавыя праблемы, якія перашкаджаюць праходжанню службы, цікавіўся настроем да праходжання службы і як да гэтага адносяцца бацькі…
Расказвае прызыўнік Станіслаў Сідаровіч з Мядзела:




Рекомендуем







