Читательница делится забавными снимками урожая
Лілія Канашэвіч з вёскі Пярэградзь Мядзельскага сельсавета падзяліся некалькімі забаўнымі кадрамі з ураджаю, што вырас на прысядзібным участку.
– Памідораў сёлета шмат у парніку. Самы вялікі амаль кілаграм заважыў. І формаў памідоры самых дзіўных. Напрыклад, адзін, як снегавік, – расказвае.
– А вось бульбіна вырасла, як свінка.
Наогул, ураджай сабралі нармальны. Саджу шмат сартоў бульбы, кожнага па адным радзе.
– І якія лепш урадзілі сёлета?
– Гэта «Гала», «Нара», «Паролі» «Журавінка» і «Маніфест». Бульбай гэтых сартоў рады былі ўсыпаны.