Школьники играли в волейбол

Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод устаноў адукацыі адбыліся ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. На гэты раз спаборнічалі юнакі.
У групе «А» найлепш паказалі сябе вучні Нарацкай сярэдняй школы №1.
Другое месца за крывічанамі, трэцяе – у прадстаўнікоў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.
У групе «Б» перамогу святкавалі вучні Свірскай СШ, другое месца ў валейбалістаў Занарацкай СШ. Замкнула тройку прызёраў каманда Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі.
На здымку: Пераможцы ў групе «Б» — вучні Свірскай СШ
Фота Юрыя Шукелы