Меню

Земляки стали призерами Республиканской межотраслевой спартакиады профсоюзов

У Брэсце адбылася XIX Рэспубліканская міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў. Удзельнічалі ў ёй 15 каманд, якія чатыры дні выяўлялі лепшых у дзевяці відах спорту.

Сярод прадстаўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі былі землякі. Так, у складзе мужчынскай зборнай па валейболе выступаў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

– Адзначу добры ўзровень турніру, слабых каманд тут не было. Выступала вельмі шмат валейбалістаў, якія гуляюць у камандах першай лігі чэмпіянату Беларусі, – расказаў ён. – Наша каманда ў сваёй групе заняла першае месца. У чвэрцьфінале вырвалі перамогу ў прадстаўнікоў прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. У вырашальнай трэцяй партыі ў канцоўцы прайгравалі 11:14, але здолелі перамагчы. У паўфінале саступілі толькі безумоўнаму лідару – валейбалістам прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці. У матчы за трэцяе месца паўтарыўся сцэнарый чвэрцьфіналу: былі ў адным мячы ад пройгрышу, зноў у вырашальнай партыі прайгравалі 11:14. Але ўзялі пяць ачкоў запар і перамаглі. Эмоцый было шмат! За апошнія гады мужчынская каманда нашага прафсаюза прызавыя месцы не займала.

А ўраджэнка нашага раёна Бажэна Мінчанкова гуляла за жаночую валейбольную зборную таго ж прафсаюза – там таксама было трэцяе месца.

І па выніках усіх відаў спартакіяды Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі заняў трэцяе месца.

Аляксандр ВЫСОЦКІ

Фота Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59