Ад усёй душы! Прывезлі падарункі пацыентам аддзялення сястрынскага догляду Свірскай участковай бальніцы

На Мядзельшчыне працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Вось і сёння ў аддзяленне сястрынскага догляду Свірскай участковай бальніцы завітаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан ЖУК.
Руслан Вячаслававіч зазначыў, што акцыя «Ад усёй душы» – яшчэ параўнальна новая, аднак важная і патрэбная. У падарунак ад райвыканкама ён прывёз блендар. Прылада вельмі карысная, улічваючы спецыфіку прыгатавання ежы для некаторых пацыентаў аддзялення.

Яблыкі, цукеркі і пячэнне ад раённага Савета ветэранаў даставілі яго старшыня Уладзімір Валасевіч і адказны сакратар Святлана Мінчук. Працоўны калектыў цэнтральнай раённай бальніцы прывёз тарты, а таксама салодкія падарункі з улікам (не былі б то медыкі!) дыягназу кожнага пацыента. Ну а калядна-навагодні настрой стварылі Дзед Мароз і Снягурка.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара
Рекомендуем










