В Мяделе прошли областные соревнования по пляжному волейболу
На базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшлі Алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па пляжным валейболе. Хто гуляе найлепш, высвятлялі юнакі і дзяўчаты 2008-2009 гадоў нараджэння.
У дзяўчат у асабістым заліку першае і другое месца занялі дуэты з Маладзечна. Маладзечанскі раён перамог і ў камандным заліку.
У юнакоў у асабістым заліку не было роўных прадстаўнікам Жодзіна, другое месца – у хлопцаў з Салігорска.
У камандным заліку перамога ў валейбалістаў з Салігорскага раёна, на другім месцы – Маладзечанскі. Трэцяй стала каманда нашага раёна. За Мядзельшчыну ў юнакоў гулялі 2 каманды: Іван Фарына і Ягор Шпак, Захар Высоцкі і Ілья Ілларыёнаў.