Меню

Узнали, кто победил на туристском слете и слете юных спасателей

На турыстычнай стаянцы «Лагер» каля вёскі Гатавічы прайшлі турысцкі злёт і злёт юных выратавальнікаў-пажарных сярод вучняў раёна. У спаборніцтвах удзельнічалі 9 каманд.

На беразе возера Нарач яны выяўлялі лепшых у тэхніцы пешаходнага турызму і веласіпедным турызме, конкурсах турысцкіх газет турысцкіх газет, побыту і патрыятычнай песні.

У агульным заліку наймацнейшымі аказалася каманда Крывіцкай сярэдняй школы, на другім месцы – Мядзельская сярэдняя школа №2, на трэцім – турысты з гімназіі Мядзела.

Адначасова праходзіў злёт юных выратавальнікаў-пажарных. Дзеці спаборнічалі на этапе баявога разгортвання. Тут не было роўных камандзе гімназіі Мядзела. Другое месца – у вучняў Нарацкай СШ №1, а трэцімі былі крывічане.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59