Пополнились ряды почетных ветеранов
Паведамлялі, што ў пачатку кастрычніка шэрагі ганаровых ветэранаў папоўнілі мядзяльчане Глафіра Варабей і Іван Якімец, Ганна Кухаронак з Занарачы, Мікалай Лашук са Старых Габ і Леанід Ракецкі з к. п. Нарач.
А нядаўна пасведчанне «Ганаровага ветэрана» ўручылі Стэфану Бураку з вёскі Канстанцінава Слабадскога сельсавета, Эльвіры Дубаневіч з г. п. Крывічы, Дануце Паповай і Зоі Роўда з Мядзела, Уладзіміру Ракецкаму з вёскі Выгалавічы, Тэрэзе Януковіч з Ілава.
Прыемную місію выканаў старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч разам з членамі прэзідыума.