Участвуем в конкурсе «Разам з «Нарачанкай» и получаем призы
«Нарачанская зара» 7 снежня адзначыць 80-гадовы юбілей. З прыемнай нагоды аб’яўляем конкурс «Разам з «Нарачанкай».
Паўдзельнічаць проста: дасылайце арыгінальныя фатаграфіі ці відэаролікі з нашай газетай у кадры. Падпішыце ваша прозвішча і імя і пазначце населены пункт. А яшчэ лепш будзе, калі раскажаце гісторыю гэтага здымка ці відэа.
Работы з указаннем аўтара і кантактаў адпраўляйце на электронны адрас nz@narachanka.by ці змясціце яго ў каментарыях да гэтай інфармацыі ў сацсетках «Одноклассники», «ВКонтакте», Instagram, Facebook і Telegram.
Конкурс прадоўжыцца па 6 снежня ўключна. Аўтараў лепшых работ чакаюць прызы, а ўсіх удзельнікаў – сувеніры.
* На конкурс прымаюцца фота-і відэаработы, аўтарства якіх належыць заяўніку. Удзел у конкурсе азначае згоду аўтара на права публікацыі яго работ у сродках масавай інфармацыі.