Меню

У Крывічах адраджаюць даўнія рамёствы

Крывіцкі раённы цэнтр народных рамёстваў існуе з 2001 года. Быў створаны на базе клуба самадзейных майстроў «Крывічы», які ўжо восем год працаваў пры гарпасялковым Доме культуры.

Першы дырэктар цэнтра – Раман Шаша. Менавіта ён быў заснавальнікам калектыву самадзейных майстроў у пасёлку. Адразу там працавалі толькі разьбяры па дрэве, якімі здаўна славіліся Крывічы. Потым да іх далучыліся спецыялісты і па іншых накірунках дзейнасці.

– Сёння ўстанова – гэта аб’яднанне майстроў, дзе талент і творчасць ідуць поруч, – сцвярджае яе загадчык Анастасія Прывізенцава. – Дзе робіцца ўсё, каб адраджаліся старадаўнія народныя рамёствы. Каб захоўвалася багатая культурная спадчына, якая дайшла, перадалася нам ад прадзедаў і дзядоў. Майстры не толькі самі ствараюць прыгожыя вырабы з гліны, дрэва, тканіны, нітак, але і вядуць гурткі для дзяцей. Ім перадаюць сваё майстэрства, веды, вопыт.

Вырабы майстроў і іх вучняў можна ўбачыць падчас розных свят, на выставах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Яны выклікаюць пэўную цікавасць ва ўсіх, хто з імі знаёміцца. Прадстаўлялі майстры з Крывічоў сваю творчасць і падчас святкавання 700-годдзя Мядзела. Прымалі яны нядаўна ўдзел і ў выставе на Кургане Славы.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59