У Мядзеле святкуюць Дзень Незалежнасці
Сёння ў Мядзеле святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З 19 гадзін сталі працаваць тэматычныя пляцоўкі. А ў 20:30 пачаўся канцэрт у амфітэатры. На сцэну выйшлі Аляксандр Саладуха, Руслан Рагалевіч, Галіна Шышкова, Данііл Мышкавец, гурт «Экс-Топлес». А завяршылася святкаванне ўдзелам у рэспубліканскай акцыі «Спяём гімн разам» і салютам.
Наталля ЛІСІЦКАЯ, фота аўтара.