Меню

Мастер-класс по мыловарению прошел в Княгининской библиотеке

У Княгінінскай сельскай інтэграванай бібліятэцы-клубе прайшоў майстар-клас для дзяцей па мылаварэнні. Правёў яго жыхар аграгарадка Аляксандр Малец. Ён асвоіў працэс вырабу мыла з натуральных кампанентаў у дамашніх умовах і падзяліўся сваім рамяством з прысутнымі.

Як паведаміла кіраўнік аматарскага аб’яднання «Святліца» Наталля Свечкарова, напачатку майстар расказаў дзецям з чаго і як вырабляецца мыла. Нават даў магчымасць сваімі рукамі дакрануцца да зыходных матэрыялаў. Пасля паказваў, як неабходна правільна заліваць мыла ў формы.

– Трэба было бачыць, з якой цікавасцю дзеці займаліся вырабам натуральнага мыла. Як гарэлі іх вочы, – адзначыла Наталля Валянцінаўна. – Як радаваліся прыгожым ружачкам, зайчыкам, дракончыкам, якія ў іх атрымаліся. Дарэчы, свае вырабы ўдзельніцы аматарскага аб’яднання змаглі забраць дадому, каб пахваліцца імі перад сваімі роднымі, бацькамі.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота Княгінінскай сельскай інтэграванай бібліятэкі-клуба

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59