Выязныя прыёмы грамадзян пройдуць 15 і 16 кастрычніка

376

15 КАСТРЫЧНІКА з 11 да 13 гадзін у Старагабскім сельскім Доме культуры (аг. Старыя Габы, вул. Кірава, 2) выязны прыём грамадзян правядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Алегавіч БАРОЎКА.

16 КАСТРЫЧНІКА з 11 да 13 гадзін у райвыканкаме (г. Мядзел, пл. Леніна,1, 3-ці паверх, малая зала) па пытаннях занятасці і заработнай платы прыём грамадзян правядзе першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Валянцінавіч ЛАБОВІЧ. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумарах 50-9-46, 40-0-45.