Тра
21

ПАВЫШЭННЕ ўзроўню культуры вяскоўцаў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі, стварэнне прымальных і здаровых умоў працы, быту і адпачынку - гэтыя пытанні былі і застаюцца прыярытэтнымі ў дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў. Не з’яўляецца выключэннем і Старагабскі сельвыканкам.
Чытаць далей »
Тра
21
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Танка адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Задушэўная размова”. Прайшла літаратурна-музычная гадзіна «Нас песня на подзвіг клікала». Прысвячалася яна песням ваенных гадоў. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Ірына Альфрэдаўна Цыгельнікава пазнаёміла з гісторыямі стварэння вядомых песень, гучалі іх запісы. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўспамінамі аб ваенным і пасляваенным дзяцінстве, праспявалі прыпеўкі ваенных гадоў.
Тра
21
У гімназіі-інтэрнаце Мядзела адбыўся фінал V раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. У ім прынялі ўдзел 19 каманд устаноў адукацыі раёна. Што цікава, гуляла і зборная каманда бацькоў юных знаўцаў.
Напачатку каманды прывіталі адзін аднаго дэвізамі, якія адпавядалі сутнасці назвы каманды. А потым пачаліся гульні. Было іх тры: “Медыяазбука”, “Тройка” і “Што? Дзе?Калі?”. Чытаць далей »
Тра
21
22 мая 2012 года ў будынку райвыканкама (плошча Леніна, 1) правядзе “прамую лінію” і прыём грамадзян старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік. Пытанні можна задаць па тэлефоне 54-5-49 з 11.00 да 12.00, а таксама ў ходзе асабістага прыёму грамадзян з 12.00 да 14.00 у кабінеце № 36 (малая зала). Папярэдні запіс на прыём 21 мая 2012 года з 8.00 да 17.00 па нумары 55-3-72.
Чытаць далей »
Тра
21

На птушкафабрыцы “Новая зара” плюсуюць зараз па сярэднясутачных надоях больш кілаграма да адпаведнага перыяду мінулага года. У той жа час, задаволіцца поўнасцю жывёлаводы не могуць, бо, каб выглядаць дастойна на фоне перадавых гаспадарак, вытворчасць малака трэба нарошчваць. На што і разлічваюць з пачаткам пашавага перыяду.
Чытаць далей »
Тра
21
10 мая на базе Старлыгскай школы-сада адбылося метадычнае аб’яднанне педагогаў сацыяльных. Выступалі прадстаўнікі зацікаўленых службаў, заслухана справаздача педагога сацыяльнага мясцовай установы Л. Д. Шэлест. Было прадстаўлена агульнашкольнае мерапрыемства з удзелам бацькоў “Вся семья вместе, так и душа на месте». У конкурснай праграме прынялі ўдзел сем’і П. С. Сурвіла, В. Т. Скробута, С. К. Іватовіча.
Тра
21

У Занарацкай сярэдняй школе прайшлі лёгкаатлетычныя спаборніцтвы, прысвечаныя Дню Перамогі. На мясцовым стадыёне на дыстанцыю міні-марафона (4,2 кіламетра) выйшлі вучні 2-11 класаў. Непасрэдны ўдзел у спартыўным свяце прыняў і настаўнік фізкультуры А. М. Жыхар, які стартаваў у забегу вучняў старэйшых класаў. Абсалютнымі пераможцамі міні-марафона сталі дзевяцікласнікі Сяргей Басалыга і Юлія Кавалеўская.
Чытаць далей »
Тра
21
На практыцы ў Нарачанскім краі пабывалі студэнты 3 і 4 курсаў біялагічнага факультэта БДУ - усяго каля 70 чалавек. Пазнаёміліся яны з навукова-даследчай дзейнасцю Нарачанскай біялагічнай станцыі імя Р. Р. Вінберга, дзе правялі практычныя палявыя і лабараторныя заняткі. У рамках практыкі студэнты і выкладчыкі пабывалі на экскурсіі ў эколага-асветніцкім цэнтры Нацыянальнага парку «Нарачанскі», прыродным комплексе «Блакітныя азёры», «Парку рэдкіх раслін», азёрнай станцыі «Нарач», вытворчасці экалагічна чыстых будматэрыялаў з трыснягу і іншых цікавых аб’ектах нашага краю.
Тра
19

У апошнія гады, як кажуць, на слыху поспехі будслаўскіх школьнікаў у спартыўных баталіях. А вызначаюцца найперш юныя лёгкаатлеты: як на раённым, так і на абласным і нават рэспубліканскім узроўнях. Вялікая тут заслуга настаўніка фізкультуры В. С. Хацяновіча, які шмат сіл і энергіі аддае заняткам з дзецьмі.
У Будслаўскай сярэдняй школе Валерый Сяргеевіч працуе ўжо 21 год. Патрапіў сюды па размеркаванні пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута (факультэт фізвыхавання). Чытаць далей »
Тра
19
У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Мядзел” адкрыліся новыя віды заняткаў: па аэробіцы (падлеткавая і дарослая групы), аквааэробіцы, дзіцячых танцах (лацінас). Праводзіць іх спецыяліст Валянціна Чараўко. Каб больш даведацца пра заняткі, час іх правядзення, тэлефануйце па нумары 20-0-21.