Суд ацэніць па заслугах

439

Суд ацэніць па заслугахДВА маладыя чалавекі абвінавачваюцца ў прычыненні маёмаснага ўрону без прыкмет крадзяжу, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і ў неправамерным завалоданні камп’ютарнай інфармацыяй.
Пракуратура сталічнай вобласці вывучыла і накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў адносінах двух 24-гадовых ураджэнцаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія абвінавачваюцца ў прычыненні маёмаснага ўрону РУП «Белтэлекам» у буйным памеры пры адсутнасці прыкмет крадзяжу, а таксама ажыццяўленні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якая спалучаецца з атрыманнем даходаў у буйным памеры, перахопу інфармацыі, якая перадаецца з выкарыстаннем камп’ютарнай сеткі, прычыніўшы істотную шкоду.
Устаноўлена, што грамадзяне Д. і Л. з кастрычніка па лістапад 2015 года, знаходзячыся на тэрыторыі Мінскай вобласці, з мэтай атрымання маёмасных выгод, шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, рэсурсаў глабальнай сеткі інтэрнэт, спецыяльных праграм і праграмна-тэхнічных сродкаў, а таксама спецыяльнага абсталявання, якое прызначана для прамой трансляцыі тэлефоннага сігналу з ІР-сетак у сотавыя і адваротна, падманным шляхам замянілі нумары выклікаемых абанентаў замежных аператараў сувязі на абаненцкія нумары беларускіх аператараў сотавай сувязі пры перадачы паведамленняў электрасувязі. Пры гэтым абвінавачваемыя незаконна прапусцілі і размеркавалі на фіксаваную сетку электрасувязі агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь міжнародны галасавы трафік. Сваімі злачыннымі дзеяннямі яны нанеслі «Белтэлекаму» маёмасны ўрон у буйным памеры на суму больш за 43 тысячы рублёў.
Акрамя таго, не з’яўляючыся аператарамі электрасувязі і не маючы спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на дзейнасць сувязі ў вобласці, ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яны аказвалі паслугі тэлефаніі па перадачы галасавых паведамленняў у двухбаковым рэжыме па сетках з пакетнай камутацыяй на базе ІР-пратакола. У выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці абвінавачваемыя атрымалі даход у буйным памеры — больш за 23,5 тысячы рублёў. Адначасова яны перахоплівалі інфармацыю, якая перадавалася з выкарыстаннем сродкаў камунальнай сувязі, чым наносілі істотную шкоду грамадзянам Рэспублікі Беларусь.
Дзеянні абвінавачваемых кваліфікаваны як:
— нанясенне маёмаснага ўрону без прыкмет крадзяжу, здзейсненае шляхам атрымання маёмасных выгод у выніку падману групай асоб па папярэдняй змове і ў буйным памеры па частцы 2 артыкула 216 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
— незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з атрыманнем даходу ў буйным памеры па частцы 1 артыкула 233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
— неправамернае авалодванне камп’ютарнай інфармацыяй па артыкуле 352 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Пры праверцы матэрыялаў крымінальнай справы пракурор прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці доказаў вінаватасці, поўным, усебаковым і аб’ектыўным даследаванні абставін злачынстваў. Ён пагадзіўся з крымінальна-прававой кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачваемых.
РУП «Белтэлекам» прад’явіў іск аб спагнанні нанесенага маёмаснага ўрону. Паколькі атрыманы злачынным шляхам даход кампенсаваны толькі часткова, пракурор прад’явіў іск аб спагнанні з абвінавачваемых у салідарным парадку на карысць дзяржавы 19270,14 рубля.
Пры накіраванні крымінальнай справы ў суд пракурор пакінуў без змены абраныя раней меры стрымання ў адносінах да абвінавачваемага Д. у выглядзе асабістага паручыцельства, а ў адносінах Л. — заключэння пад варту. Суд ацэніць дзеянні злачынцаў па заслугах.

Д. ЛУГІН.
Пракурор аддзела пракуратуры
Мінскай вобласці.