У Міністэрстве аховы здароўя расказалі пра сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй па абласцях

617

У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла 3 красавіка журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін выпадак ёсць у Брэсцкай вобласці, два — у Магілёўскай. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў, у Гомельскай — 13, у Гродзенскай — шэсць. У Мінску выяўлена 190 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у Мінскай вобласці — 50, праінфармавала Іна Карабан.

Паводле яе слоў, у асноўным выпадкі каранавіруснай інфекцыі рэгіструюцца ў пацыентаў ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў, у гэту ўзроставую групу ўваходзяць амаль 50 працэнтаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў.

«Наша сітуацыя развіваецца прагназуема, паступальна, і ўсе тыя мерапрыемствы, якія мы праводзілі з самага пачатку ў плане прафілактыкі завозу, а потым у плане прафілактыкі масавага распаўсюджвання каранавіруса, паказалі сваю эфектыўнасць», — адзначыла намеснік начальніка.