Павел Глінскі: «На кожны пажар едзеш, як на першы»

504

СЫНУ вадзіцеля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Мядзела Паўла Глінскага 14 год. На працы ў таты Ігар быў не аднойчы, усім цікавіўся — але жадання пайсці яго сцежкай не агучваў. Ва ўсялякім разе, пакуль.

Што ж, каб дабіцца поспеху, зусім не абавязкова ісці па слядах бацькоў, нават калі яны — прызнаныя майстры сваёй справы. Вось і сам Павел не стаў ні медыкам, як тата, ні педагогам, як мама. У службу выратавання прыйшоў у 2005 годзе — адвучыўшыся ў Мар’інагорскім тэхнікуме, адслужыўшы ў арміі і нават крыху папрацаваўшы ў іншай галіне. З таго часу ўдзельнічаў у тушэнні вялікай колькасці пажараў. Набраўся вопыту.

Але, кажа, і па сёння на кожны пажар едзе, як на першы, бо ніколі нельга загадзя дакладна ведаць, што там чакае. Колькі б год ні адпрацаваў, важна строга прытрымлівацца інструкцыі і кантраляваць эмоцыі: залішняя самаўпэўненасць нікога яшчэ да дабра не даводзіла.

Нейкай асабліва гераічнай сваю справу Павел не лічыць. Маўляў, у кожнай працы свая спецыфіка: нехта глебу арэ, нехта дзяцей вучыць, нехта пажары тушыць…

Цалкам гэты і іншыя матэрыялы да Дня пажарнай службы чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 24 ліпеня

Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара.