У сёлетнім лістападзе ў загсе зарэгістравалі больш шлюбаў, чым у леташнім

372

ПРЫЕМНУЮ навіну атрымалі з аддзела загс райвыканкама: сёлета тут зарэгістравалі ў лістападзе больш шлюбаў, чым летась — дзевяць, а ўсяго па Мядзельшчыне — чатырнаццаць.

Начальнік аддзела Галіна Калмук адзначае, што маладым падабаецца святочная рэгістрацыя шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы. Праводзіцца яна ў шыкоўнай зале з улікам пажаданняў нявесты і жаніха. Што датычыцца супрацоўнікаў аддзела, то яны робяць усё неабходнае, каб гэты яркі дзень запомніўся маладым на ўсё жыццё.