Зямляк перамог у спартыўнай хадзьбе на першынстве вобласці

226

Каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна ўдзельнічала ў першынстве Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Паспяхова выступіў на ім Ілья Ходзюш. Ён двойчы станавіўся пераможцам у спартыўнай хадзьбе — на дыстанцыях 5 і 3 кіламетры, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Цяпер юнак вучыцца ў Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной сярэдняй школе-вучылішчы алімпійскага рэзерву.

А першы трэнер Ільі — Валерый Хацяновіч, трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы СДЮШАР раёна і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзелкі.

 

Фота забяспечана СДЮШАР раёна