У другім (вочным) туры конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці-2020» па васьмі намінацыях прынялі ўдзел 42 педагогі з устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, паведамляе Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
Па выніках усіх конкурсных мерапрыемстваў журы вызначыла ў кожнай намінацыі удзельнікаў фіналу конкурсу. Сярод трох фіналістаў у намінацыі «Хімія, біялогія» ёсць наша зямлячка — настаўнік хіміі гімназіі-інтэрната Мядзела Наталля Клімовіч.
Фінальныя мерапрыемствы конкурсу адбудуцца ў сталіцы 24 і 27 сакавіка.
Фота moiro.by і з раённага этапа конкурсу