Землякі занялі другое месца на абласным этапе конкурсу «Я ў выратавальнікі б пайшоў!» (відэа)

1122

У чэрвені на Міншчыне прайшлі раённыя этапы конкурсу «Я ў выратавальнікі б пайшоў!». У конкурсе прымалі ўдзел сем’і з дзецьмі дашкольнага (ад двух да пяці год) і школьнага ўзросту (ад шасці да адзінаццаці год). Спаборнічалі яны ў дзвюх намінацыях: «Дзіцячы касцюм выратавальніка» і «Дзіцячая тэхніка выратавальніка», паведамляе абласное ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях.

Па выніках раённага этапу лепшыя работы прадставілі на абласны. І вось падведзены вынікі.

Сярод лепшых на Міншчыне ёсць землякі. У намінацыі «Дзіцячы касцюм выратавальніка» ў сярэдняй узроставай катэгорыі другое месца заняла сям’я Аксючыц з Мядзельскага раёна.