Землякі сталі пераможцамі і прызёрамі першынства Мінскай вобласці

339

У сталіцы 7 кастрычніка адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычных бягах і кіданні сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008, 2009-2010 гадоў нараджэння.

Вызначыліся на ім нашы землякі — каманда СДЮШАР раёна.  Трэція месцы занялі Паліна Будзько ў кіданні дыска, Сяргей Кедроўскіх у бегу на 300 метраў, Арцём Буніч у кіданні молата.

Другія месцы занялі Максім Будзько ў кіданні молата і Аляксей Багуцкі ў кіданні кап’я.

Пераможцамі сталі Сафія Гарбацэвіч ў кіданні кап’я, Арцём Сяліцкі ў кіданні молата і
Аляксей Багуцкі ў кіданні дыска.