У сталіцы 18-19 студзеня прайшло першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Паспяхова выступілі на ім прадстаўнікі СДЮШАР Мядзельскага раёна.
Дар’я Кадушкевіч заняла першае месца ў штурханні ядра, Аляксей Багуцкі перамог у штурханні ядра і скачках з шастом, Ілья Ходзюш стаў пераможцам у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 3 і 5 кіламетры, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.
Нагадаем, што юныя спартсмены раней навучаліся ва ўстановах адукацыі і СДЮШАР раёна, а цяпер працягваюць навучанне ў сярэдніх школах-вучылішчах алімпійскага рэзерву.
Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com