Граматамі абласнога ўпраўлення МНС узнагароджаны пенсіянер з аг. Нарач Юрый Чвора і жыхары Маладзечна Алег Рубацкі і Павел Нарэйка — за мужнасць і гераізм пры выратаванні чалавека.

Юрый Мікалаевіч вызначыўся на пажары: вывеў з задымленага памяшкання суседа. А маладзечанцы выратавалі жанчыну, якая танула на возеры Свір.