Юныя мядзяльчанкі заваявалі медалі на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы

433

Прадстаўнікі каманды спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна заваявалі медалі рознай вартасці на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы. 

Маша Валюк вызначылася ў спартыўнай хадзьбе. Яна ў сваёй узроставай групе перамагла на дыстанцыі 3 кіламетры і была другой на дыстанцыі 2 кіламетры. Трэніруе Машу малады трэнер-выкладчык Іна Лагутка.

Першае месца ў кіданні кап“я і трэцяе — у кіданні дыска ў актыве Дар’я Кадушкевіч. Дар’я — выхаванка СДЮШАР, цяпер вучыцца ў Мінскай абласной сярэдняй школе-вучылішчы алімпійскага рэзерву, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Юныя мядзяльчанкі заваявалі медалі на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы
Дар’я Кадушкевіч